Тон Тэлеген
Тон Тэлеген (нідэрл.: Toon Tellegen; сапраўднае імя — Антоніус Ота Германус; 18 лістапада 1941) — нідэрландскі паэт і празаік.
Біяграфія
Доктар паводле адукацыі, пасля заканчэння ўніверсітэта ў Утрэхце Тэлеген тры гады (1970—1973) працаваў па спецыяльнасці ў Кеніі, а потым пасяліўся ў Амстэрдаме. Да 1997 года сумяшчаў медыцынскую практыку і творчасць.
Першы зборнік паэзіі Тэлегена «Настрой біручыны» (De zin van een liguster) выйшаў у 1980 годзе (усяго на сённяшні момант пісьменнік выдаў 20 паэтычных кніг), першы зборнік казак — «Ні дня проста так: Сорак дзевяць казак пра вавёрку і іншых жывёл» (Not A Day Went By: forty-nine tales of the squirrel and other animals) — у 1984 годзе. Атрымаў шэраг літаратурных узнагарод, у тым ліку прэстыжнай прэміі Канстантэйна Хёйгенса за ўклад за развіццё нідэрландскамоўнай літаратуры (2007). На беларускую мову перакладзеныя дзве кнігі казак Тэлегена для дзяцей: «Ад усяго сэрца» (Met hart en ziel, пераклала Ганна Янкута, «Дзеяслоў» № 54, 2012) і «Марудна — з усіх ног» (пераклалі Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120944383 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- 1 2 3 https://web.archive.org/web/20171006145215/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/toon-tellegen
- ↑ Toon Tellegen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.