wd wp Пошук:

Тувэ Янсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янсан. Тувэ Янсан (шведск.: Tove Jansson; 9 жніўня 1914, Хельсінкі, Фінляндыя — 27 чэрвеня 2001) — фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка.

Творчасць

Пісьменніца сусветна вядомая дзякуючы серыі дзіцячых аповесцяў пра мумітроляў. Цыкл кніг распавядае пра чароўны свет Мумідолу, гарманічнага краю, з насельнікамі якога адбываюцца вясёлыя, а часам і крышачку сумныя прыгоды. Тувэ Янсан, нягледзячы на папулярнасць яе дзіцячых кніг, лічыла сябе перш за ўсё мастачкай і сама ілюстравала свае творы.

Напісала таксама шэраг твораў для дарослых: зборнікі апавяданняў «Дачка скульптара» (Bildhuggarens dotter, 1968), «Лялечны дом і іншыя гісторыі» (Dockskapet och andra berattelser, 1978), біяграфічную аповесць «Летняя кніга» (Sommarboken, 1972), раман «Горад сонца» (Solstaden, 1974).

Па-беларуску выйшлі асобныя аповесці Тувэ Янсан у перакладах Насты Лабады і Алесі Башарымавай.

Беларускія пераклады

  • Маленькія тролі і вялікая паводка / Тувэ Янсан; пер. са шведскай Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мн.: Зміцер Колас, 2010. — 56 с.: іл. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-85-5
  • Камета над далінай мумітроляў : [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан; [пераклад з шведскай мовы Н. Лабады, А. Башарымавай; ілюстрацыі Т. Янсан]. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 152, [2] с. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-86-2 (у пераплёце)
  • Капялюш чарадзея : [казачная аповесць] / Тувэ Янсан; пераклад з шведскай [А. Башарымавай]. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 144, [2] с. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-88-6

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118920316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118920316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118920316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  6. http://web.archive.org/web/20170323082646/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/tove-marika-jansson
  7. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Фінляндыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be