Тэафіль дэ Віё
Тэафіль дэ Віё (фр.: Théophile de Viau, паміж сакавіком і траўнем 1590, Клерак-ан-Ажнэ — 25 верасня 1626, Парыж), звычайна называны проста Тэафілем, — французскі пісьменнік XVII стагоддзя, прадстаўнік лібертынажу.
Творчасць
Вядомасць Тэафілія заснаваная на яго «Пірам і Фісба» (апроч яе, ён напісаў у 1621 г. яшчэ адну — няўдалую — трагедыю, «Pasiphaé»). Буало здзекаваўся з яго «марынізму»; штосьці з яе прыводзіцца ў рыторыках як узор безгустоўнасці; але яна ўсе-такі трымалася на сцэне ажно да Карнеля.
Асноўныя творы
- «Пірам і Фісба» (Pyrame et Thisbé) — трагедыя ў 5 актах, напісаная александрыйскім вершам;
- «Трактат аб несмяротнасці душы» (Traité de l’immortalité de l’âme) — вольны пераклад Платонаўскага «Федона», што чаргуе прозу і верш;
- «Дом Сільвіі» (La Maison de Sylvie) — 10 водаў у гонар сваіх «адвакатаў»;
- «Санеты» (Les Sonnets).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Theophile de Viau — 2009.
- ↑ Theophile de Viau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Théophile de Viau // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэафіль дэ Віё