Тэлесфар Позняк
Тэлесфар Позняк (28 лістапада 1932, Трапалава, цяпер Куранецкі сельсавет Вілейскага раёна — 3 красавіка 2019) — польскі літаратуразнавец, крытык, славіст, гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Доктар філалагічных навук (1969). Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага універсітэта.
Біяграфія
Аўтар успамінаў пра Вілейшчыну даваеннага і ваеннага часу. Выехаў у Польшчу разам з сям’ёй у 1945 годзе[2]. Скончыў Уроцлаўскі ўніверсітэт у 1955 годзе, з 1983 яго прафесар, загадчык аддзела рускай і іншых славянскіх літаратур Інстытута славянскай філалогіі.
Член Аддзела філалагічных навук Уроцлаўскага навуковага таварыства.
Навуковая дзейнасць
Даследуе ўсходне-славянскай літаратуры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Шолахава, Л. Лявонава і інш. Вывучае творчасць К. Чорнага, беларускую савецкую паэзію ваеннага часу, польскія матывы ў творчасці Я. Купалы, польска-беларускія літаратурныя сувязі, рэцэнзуе працы беларускіх літаратуразнаўцаў. Асаблівымі зацікаўленасцямі з’яўляюцца параўнаўчае літаратуразнаўства, унутрылітаратурныя сувязі і аксіялогія культуры.
Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гістарычнага нарыса «Беларуская літаратура» ў кнізе «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).
Зноскі
- ↑ https://www.nekrologi.net/nekrologi/telesfor-pozniak/55063222
- ↑ Дзяцінства пры трох уладах: прафесар Позняк расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі пры Польшчы, Саветах і пад немцамі // «Наша ніва»
Літаратура
- Рагойша В. П. Позняк Тэлесфар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Бібліяграфія
- Dostojewski w kręgu symbolistów rosyjskich (Дастаеўскі ў коле расійскіх сімвалістаў), 1969.
- Antologia poezji białoruskiej XX wieku (Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя), 1997.
- Rola kultury polskiej w odrodzeniu literackim Białorusi na przełomie XIX i XX wieku (Роля польскай культуры ў літаратурным адраджэнні Беларусі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў), 1992.
- Bałkan niewzruszony.Obrazy przyrody u Iwana Wazowa (Нерухомыя Балканы. Выявы прыроды ў Івана Вазава).
- Dostojewski i Wschód (Дастаеўскі і Усход), 1992.