wd wp Пошук:

Тэрэза Тараньска

Тэрэза Тараньска (1 студзеня 1944, Ваўкавыск — 2 студзеня 2013, Варшава) — польская журналістка і пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася 1 студзеня 1944 года ў Ваўкавыску.

У 1970-х гадах супрацоўнічала са штотыднёвікам «Культура», а затым таксама з парыжскім эмігранцкім часопісам «Культура», які з’яўляўся культурным і палітычным цэнтрам польскай эміграцыі. З’яўляецца аўтарам кнігі «Яны», якая змяшчае інтэрв’ю з былымі дысідэнтамі і камуністычнымі чыноўнікамі аб іх ацэнцы дасягненняў сацыялізму ў Польшчы. Гэтыя інтэрв’ю былі ўзяты ў перыяд ваеннага становішча. Яна таксама аўтар ток-шоў «Зараз Вы» на TVP2 і цыклаў тэлевізійных інтэрв’ю з камуністычнымі чыноўнікамі, у тым ліку з прэзідэнтам Радыёкамітэта ПНР ў 1972—1980 гадах Мацеем Шчэпаньскім, адным з аўтараў прапаганды поспеху 1-га сакратара ЦК ПАРП Эдварда Герэка.

У 2000 годзе за кнігу «Яны» атрымала прэмію польскага ПЭН-клуба імя Ксаверыя Прушынскага. З’яўляецца першым лаўрэатам прэміі імя Барбары Лапіньскай за лепшае інтэрв’ю-рэліз за інтэрв’ю з генералам Войцехам Ярузельскім. Працавала ў выданні «Duży Format» (дадатку да «Gazeta Wyborcza»), дзе ладзіла інтэрв’ю з вядучымі дзеячамі польскай грамадскай сцэны[3].

Памерла 2 студзеня 2013 года ў Варшаве ад раку лёгкага. Пахавана ў Варшаве.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Teresa Torańska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 студзеня 1944 года ў Ваўкавыску нарадзілася Тэрэза Тараньска — польская журналістка і пісьменьніца
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be