wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Мірончык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірончык. Уладзімір Аляксандравіч Мірончык (18 мая 1989, в. Замошша, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі музыказнавец, дырыжор, кампазітар, паэт.

Біяграфія

Valse Mironchyk
Тытульны ліст «Вальсы для акардэона»

Нарадзіўся 18 мая 1989 года ў вёсцы Замошша Зарэчанскага (цяпер Акцябрскага) сельскага савета Лагойскага раёна.

Шмат гадоў жыў і працаваў у Лагойску. Пад яго кіраўніцтвам народны вакальны ансамбль «Лагойская жывіца»[1] двойчы заваёўваў званне лаўрэата Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2019 год — лаўрэат ІІІ ступені [2], 2021 год — лаўрэат ІІ ступені[3], стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Новыя вяршыні» (2020 год)[4].

Творчасць

З’яўляецца аўтарам музычных твораў[5] для акардэона[6], фартэпіяна[7], аргана, аркестравых і харавых партытур. У 2017 годзе выпусціў зборнік нот «Вальсы для акардэона» [8].

Аўтар зборніка паэзіі «Беларусам» (2017)[9]. (Зборнік намінаваўся на прэмію імя Багдановіча [10] і прэмію імя Арсенневай) [11]

Сярод найбольш значных твораў кампазітара — зборнік музыкі ў старадаўнім стылі «Лагойскі сшытак» (імаверна, назва зборніку дадзена па аналогіі з музычнымі помнікамі Беларусі «Полацкі сшытак» і «Віленскі сшытак»), «Рэквіем», сімфанічная карціна «BROWN»

Кнігі Уладзіміра Мірончыка напісаны на беларускай мове. Вершы з ілюстрацыямі «Легенды і паданні» [12], зборнік паэзіі «Думкі» [13], кніга прозы і вершаў «Выбранае»[14]

Як музыказнаўца стварыў беларускамоўны цыкл мастацкіх біяграфій (музычнай літаратуры ў аўдыёфармаце) класічных кампазітараў[15].

Музычныя творы Уладзіміра Мірончыка размешчаны на розных лічбавых платформах, у тым ліку soundcloud [16].

Зноскі

  1. logoysk.gov.by
  2. narachanka.by
  3. minsk-region.gov.by
  4. logoysk.by
  5. https://classic-online.ru/ru/performer/16481
  6. https://goldaccordion.com/wiki/Владимир_Мирончик
  7. https://budzma.org/event/kantsert-kampazitara-uladzimira-mironchyka-lagoysku-
  8. ISMN 979-0-804501-00-1
  9. ISBN 978-985-6950-91-2
  10. knihi.com
  11. youtube.com
  12. soundcloud.com
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be