wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксеевіч Варава

Уладзімір Аляксеевіч Варава (26 ліпеня 1896, в. Вялікія Жухавічы, цяпер Карэліцкі раён — 4 мая 1929) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920 г. працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім політэхнікуме. З 1921 г. — у Заходняй Беларусі, удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, друкаваўся ў заходнебеларускай перыёдыцы. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1925 г. рэдагаваў газету Грамады «Жыццё беларуса». Неўзабаве нелегальна перайшоў у БССР. Працаваў намеснікам рэдактара акруговай газеты «Вясковы будаўнік» (Слуцк). З 1926 г. — у Мінскім акруговым зямельным аддзеле. Уваходзіў у аб’яднанне Літаратурна-мастацкая камуна, удзельнічаў у выданні яе часопіса «Росквіт» (1927—1928). Пісаў апавяданні, артыкулы, фельетоны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be