Уладзімір Апанасавіч Обручаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Обручаў.
Уладзімір Апанасавіч Обручаў (28 верасня (10 кастрычніка) 1863, сяло Кляпеніна, Цвярская губерня — 19 чэрвеня 1956, Масква) — рускі геолаг, географ, пісьменнік-фантаст (аўтар знакамітых раманаў «Зямля Саннікава» і «Плутонія»), надворны саветнік, акадэмік АН СССР (1929), Герой Сацыялістычнай Працы (1945).
Біяграфія
Скончыў Горны інстытут у Санкт-Пецярбургу (1886). Прафесар Томскага тэхналагічнага інстытута (1901-1912) і Маскоўскай горнай акадэміі (1921-1929). З 1930 года старшыня Камісіі па вывучэнні шматгадовай мерзлаты, з 1939 года дырэктар Інстытута мерзлатазнаўства АН СССР. У 1942-1946 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення геолага-геаграфічных навук АН СССР. З 1947 года ганаровы прэзідэнт Геаграфічнага таварыства СССР.
Зноскі
- ↑ https://bigenc.ru/geology/text/2674861
- 1 2 Обручев Владимир Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 18 : Никко — Отолиты. — С. 229–230. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Владимир Обручев // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.sciencephoto.com/media/227502/view
- ↑ (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 425. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.