Уладзімір Восіпавіч Багамолаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багамолаў.
Уладзімір Восіпавіч Багамолаў (3 ліпеня 1926, в. Кірылаўка Маскоўскай губ. — 30 снежня 2003) — рускі празаік.
Біяграфія
Скончыў сем класаў сярэдняй школы (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у дзеючай арміі служыў паслядоўна радавым, камандзірам аддзялення, памкамузвода, камандзірам узвода — стралковага, аўтаматчыкаў, пешай разведкі, — у канцы вайны выконваў абавязкі камандзіра роты. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Бібліяграфія
Вядомасць У. Багамолаву прынесла апавяданне «Іван» («Иван», 1958), экранізаванае А. Таркоўскім — «Іванава дзяцінства» («Иваново детство», 1962[8]). Аўтар серыі апавяданняў — «Першае каханне» («Первая любовь», 1958), «Сэрца майго боль» («Сердца моего боль», 1965), «Могілкі пад Беластокам» («Кладбище под Белостоком», 1965), «Зося» (1965), рамана «У жніўні 44-га» (або «Момант ісціны», 1973), аповесці «У крыгеры» (1993).
Раман «У жніўні 44-га» або «Момант ісціны», які з’яўляецца найбольш значным творам пісьменніка, меў немалы поспех у савецкага чытача. У рамане-трылеры па-майстэрску з’яўленая атмасфера на землях Заходняй Беларусі адразу пасля яе заняцця Чырвонай арміяй летам 1944-га, на фоне канфлікту некалькіх нацыябудаўнічых праектаў. Выдатна прамаляваныя індывідуальнасці галоўных герояў, як станоўчых, так і адмоўных. Дзве экранізацыі рамана, у тым ліку, «У жніўні 44-га…» (2000) аўтарства М. Пташука, не былі ўхваленыя аўтарам.
Раман «Момант ісціны» («У жніўні 44-га…») і аповесць «Іван» вытрымалі больш сотні перавыданняў агульным накладам больш за 1 млн. асобнікаў. Кнігі У. Багамолава ўваходзяць у вучэбныя праграмы для чытання сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў шэрага краін, у т.л. Беларусі.
Зноскі
- ↑ Great Russian Encyclopedia — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 30 лістапада 2017.
- ↑ пахавальня
- ↑ http://delibere.fr/vladimir-bogomolov/ Праверана 30 лістапада 2017.
- ↑ в. Кірылава, 65 км ад Масквы па Яраслаўскай шашы, недалёка ад Сергіева Пасада. Гл. «Богомолов Владимир Осипович» // Краткая литературная энциклопедия, М., Сов. энциклопедия, т. 9, 1962, стр. 154. Кірылаўка — вёска ў складзе гарадской акругі Хімкі, Маскоўская вобласць.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Фільм уганараваны вышэйшай прэміяй Венецыянскага кінафестывалю «Залаты леў».
Літаратура
- Багамолаў Уладзімір Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 197—198.
- Богомолов В. Момент истины: Роман. Повести и рассказы. — М., 1995;
- Богомолов В. Избранное. — М., 1996;
- Момант ісціны: (У жніўні сорак чацвёртага…): раман / Уладзімір Багамолаў; [пераклаў з рускай мовы У. Паўлаў]. — Мінск : Мастац. лiт., 1984. — 415 с.; 20 см. (В пер.)