wd wp Пошук:

Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Букоўскі. Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі (30 снежня 1942, Белябей, Башкірская АССР, СССР — 27 кастрычніка 2019, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі праваабаронца, пісьменнік, грамадскі дзеяч, нейрафізіёлаг. Адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Белябей (Башкірская АССР). Сын савецкага пісьменніка і журналіста Канстанціна Букоўскага; выхоўваўся маці. Вучыўся ў Маскве, куды сям’я вярнулася з эвакуацыі.

У агульнай складанасці ў турмах і на прымусовым лячэнні правёў 12 гадоў. У 1976 годзе савецкія ўлады абмянялі Букоўскага на лідара чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.

Жыў у Вялікабрытаніі. У 2007 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах 2008 года, але яго кандыдатура не была зарэгістраваная ЦВК. У 2008 годзе прымаў удзел у арганізацыі Аб’яднага дэмакратычнага руху «Салідарнасць», у 2009 годзе ўвайшоў у склад кіруючага органа руху — Бюро федэральнага палітсавета «Салідарнасці».

Памёр 27 кастрычніка 2019 года ў бальніцы Адэнбрукс у Кембрыджы (Вялікабрытанія) ад прыпынення сэрца.

Зноскі

  1. Vladimir Bukovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wladimir Bukowski // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.vladimirbukovsky.com/
  4. Vladimir Boukovsky // Babelio — 2007.
  5. https://tass.com/society/1085546

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be