Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка
Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка (укр.: Володимир Кирилович Винниченко; 28 ліпеня 1880, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 6 сакавіка 1951, Мужэн, Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, празаік, драматург і художнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы і паспяховай здачы экзаменаў паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1902 г. уступіў у лавы Украінскай рэвалюцыйнай партыі. Займаўся ў ёй прапагандысцкай працай сярод сялянства і рабочых. У 1903 г. быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, арыштаваны. Двойчы яму ўдалося бегчы з турмы. Пасля чаго — у эміграцыі. У 1914 г. вярнуўся ў Расійскую імперыю і пад чужым імём жыў у Маскве да 1917 г.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і звяржэння царызму быў абраны намеснікам старшыні Украінскай Цэнтральнай Рады. З 15 чэрвеня 1917 па 22 кастрычніка 1918 гг. быў начальнікам Генеральнага сакратарыята Украінскай Народнай Рэспублікі — органа выканаўчай улады Цэнтральнай Рады. 22 студзеня 1918 г. у сваім чацвёртым універсале Рада абвясціла поўную незалежнасць Украіны. 30 студзеня 1918 г. ён пайшоў у адстаўку разам з усім сваім кабінетам.
У перыяд Гетманата ён стаяў у апазіцыі да гетмана Паўла Скарападскага. Пасля яго звяржэння, з 14 снежня 1918 г. быў старшынёй Дырэкторыі УНР. Захоп Кіевам Чырвонай Арміяй 5 лютага 1919 г. і канфлікт з Сымонам Пятлюрам прывёў да адстаўкі Віннічэнкі 13 лютага 1919 г.
Ён эміграваў да Аўстрыі. У Вене арганізаваў эмігранцкую палітычную групу ўкраінцаў. У траўні 1920 г. ён адправіўся ў Маскву, дзе яму прапанавалі пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў УССР, разам з пасадай народнага камісара па знешняй палітыцы, аднак ён адмовіўся. Пасля капітуляцыі Францыі і яе акупацыі гітлераўскай Германіяй трапіў у канцэнтрацыйны лагер. Памёр у 1951 г. у французскім Правансе.
Зноскі
- ↑ Volodymyr Vynnychenko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Volodomyr Vynnyčenko // The Fine Art Archive — 2003.