wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаўрыловіч.

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (нар. 30 жніўня 1967, Вятчын) — беларускі празаік і публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021)[1].

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам сярэдняй школы ў Бялёве Жыткавіцкага раёна, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 у Жыткавічах. На працягу 18 гадоў галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», потым гомельскай гарадской «Гомельскія ведамасці». Таксама 7 гадоў працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Беларускі Час» (газета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі).

Жыве ў Гомелі.

У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Арганізатар літаратурных фестываляў «На зямлі Кірылы Тураўскага» і «Славянскія літаратурныя дажынкі».

Аўтар 30 кніг прозы, публіцыстыкі, п’ес. Асобныя творы перакладзеныя на рускую, украінскую, нямецкую і англійскую мовы

Прызнанне

  • Медаль Францыска Скарыны (2014)
  • Выдатнік друку Беларусі
  • Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа
  • Лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда»
  • Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага
  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на найлепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне»
  • Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М. Мельнікава
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі Баяна
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі Т. Шаўчэнкі
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі М. Гогаля
  • Лаўрэат міжнароднага конкурсу «Залатое пяро Русі-2020»
  • Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза культуры ў галіне літаратуры (2021)
  • Лаўрэат Усерасійскай прэміі Ф. І. Цютчава «Русский путь» (2022)

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be