Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давыдоўскі. Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі (16 сакавіка 1964, Мінск) — беларускі журналіст, пісьменнік і музыкант.
Біяграфія
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1984) і факультэт журналістыкі БДУ (1995). Адзін з заснавальнікаў беларускага рок-гурта «Мроя», які пакінуў у верасні 1989. Займаўся ўласнымі праектамі. У 1992 стварыў гурт «Вялікае Княства» і запісаў музычны праект «Голас Дажджу». Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусветная служба „Беларускай Маладзёжнай“» (1991—1994). Удзельнічаў у музычных і кнігавыдавецкіх праектах, тэматычна звязаных з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам і вядучым праграм радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і Радыё «Рацыя», журналістам «Радыё Свабода». Лаўрэат IX конкурса імя Ежы Гедройца Польскага Інстытута ў галіне журналістыкі за 2008 год. Каардынатар парталаў «Вялікае Княства. Навіны»[2] ды «Вялікае Княства. Эліта».[3].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 29 снежня 2021.
- ↑ http://wkn.by/ Архівавана 30 красавіка 2011.
- ↑ http://elite.wkn.by/ Архівавана 1 мая 2011.