Уладзімір Пятровіч Бельскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Уладзімір Пятровіч Бельскі (?-?) — беларускі дыпламат, журналіст.
Біяграфія
Працаваў у газеце «Советская Белоруссия», выконваючым абавязкі рэдактара ў газеце «Знамя юности» (?-1989), галоўным рэдактарам газеты «Чырвоная змена» (1989—1996), старшынёй Дзяржаўнага камітэта па друку (1996—1997).
21 сакавіка 1997 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славакскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве [1]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 снежня 2002 года [2].
У 2000-х гадах працаваў галоўным рэдактарам газеты «Семья».
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 марта 1997 г. № 207 «О назначении В. П. Бельского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Чешской Республике и Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 20 мая 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2002 г. № 587 «Об освобождении В. П. Бельского от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Чешской Республике и в Словацкой Республике по совместительству»(недаступная спасылка) (руск.)