Уладзімір Садоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі.
Уладзімір Садоўскі (нар. 1987[1]) — беларускі пісьменнік-фантаст і краязнавец з Маладзечна.[2].
Біяграфія
Скончыў энергафак БНТУ (2009). Вядомы краязнаўчымі артыкуламі, у тым ліку на парталах kraj.by і tut.by, і зомбі-хорарам «1813», які ў 2017 годзе трапіў ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца. Дэбютная кніга аўтара таксама трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017» [3]. Апавяданні Садоўскага друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», у газеце «Літаратура і мастацтва». У 2018 годзе выйшаў зборнік фантастычных апавяданняў аўтара пад назвай «Проста фантастыка».
Зноскі
- ↑ https://pen-centre.by/sadouski.html
- ↑ https://kraj.by/belarus/news/kultura/-bloger-z-maladzechna-uladzimir-sadouski-napisau-zombi-horar-1813-2016-07-19 Архівавана 4 мая 2017.
- ↑ http://pen-centre.by/2017/03/21/abveshchanyya-vynk-prem-debyut.html Архівавана 25 кастрычніка 2019.
Літаратура
- Голуб А. Інжынер-гісторык // Энергетика Беларуси № 5(384), 14 марта 2018. – С. 6.
Спасылкі
- Старонка Уладзіміра Садоўскага на Facebook.
- Блог Уладзіміра Садоўскага.
- Алфавіт Уладзіміра Садоўскага.
- Бібліяграфія Уладзіміра Садоўскага на FantLab.ru.