Уладзімір Сямёнавіч Маканін
Уладзімір Сямёнавіч Маканін (руск.: Влади́мир Семёнович Мака́нин; 13 сакавіка 1937, Орск, Арэнбургская вобласць, РСФСР — 1 студзеня 2017, пас. Красны, Аксайскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — рускі пісьменнік рэалістычнага напрамку.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 сакавіка 1937 года ў Орску Арэнбургскай вобласці ў сям’і інжынера-будаўніка Сямёна Сцяпанавіча Маканіна і настаўніцы Ганны Іванаўны. Пасля вайны сям’я апынулася ў Чарнікоўске, прыгарадзе Уфы, дзе Уладзімір вучыўся ў сярэдняй школе, рана праявіўшы здольнасці да матэматыкі і шахмат.
У 1960 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, пасля чаго на працягу 10 гадоў выкладаў у вышэйшых навучальных установах і паралельна вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах. Пэўны час працаваў у лабараторыі Ваеннай акадэміі імя Дзяржынскага.
Атрымаўшы ў 1971 годзе другі дыплом сцэнарыста, працаваў рэдактарам у выдавецтве «Советский писатель». Вёў семінар прозы ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. У 1972 годзе трапіў у аварыю і сур’ёзна траўмаваў хрыбетнік, пасля чаго доўга аднаўляўся. У 1969 годзе стаў членам, а ў 1985 годзе — членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Апавяданні і аповесці пачатку 1980-х гадоў вылучылі яго ў лідары рускай літаратуры таго часу (так званае «пакаленне саракагадовых»). У 1987 годзе ўвайшоў у рэдкалегію часопіса «Знамя».
Узначальваў журы Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» ў 2007 годзе, у 2008 годзе сам атрымаў гэтую прэмію. Апошнія тры гады жыў і працаваў у пасёлку Красным пад Растовам-на-Доне.
Памёр 1 лістапада 2017 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны 3 лістапада на сельскіх могілках недалёка ад дома.
Бібліяграфія
Раманы
- Партрэт і вакол (1978)
- Ключароў-раман
- Адзін і адна (1987)
- Прадвеснік (1983)
- Свецік-раман
- Андэграўнд, або Герой нашага часу (1998)
- Спалох (2006) = Абстрэл (у новай аўтарскай рэдакцыі, 2018)
- Асан (2008)
- Дзве сястры і Кандзінскі (2011)
Аповесці і апавяданні
- Безбацькоўства (1971)
- Простая ісціна (1976)
- Старыя кнігі (1976)
- Ключароў і Алімушкін (1977)
- Грамадзянін, які ўцякае (1978)
- Аддушына (1979)
- Рака з хуткай плынню (1979)
- Пагоня (1979)
- Антылідар (1980)
- Галасы (1982)
- Блакітнае і чырвонае (1982)
- Прадвеснік (1982)
- Чалавек світы (1982)
- Дзе сыходзілася неба з пагоркамі (1984)
- Страта (1987)
- Адстаўшы (1987)
- Аднадзённая вайна
- Лаз (1991, аповесць)
- Доўгі наш шлях (1991)
- Сюжэт асераднення (1992)
- Стол, пакрыты сукном і з графінам пасярэдзіне (1993)
- На першым дыханні
- Наша раніца
- Сюр ў Пралетарскім раёне
- Каўказскі палонны (1994)
- Дашанька
- Спявайце ім стоячы
- У дажджлівыя дні
- Ноч… Коска… Ноч…
- Апошні лагер
- Літара «А» (аповесць)
- За рысай міласэрнасці (аповесць)
- Сюр ў пралетарскім раёне (аповесць)
Узнагароды
- ордэн «Знак Пашаны» (1984),
- прэмія «Рускі Букер» (1993) за раман «Стол, пакрыты сукном І з графінам Ў сярэдзіне»,
- Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва (1999),
- Пушкінская прэмія фонда Тэпфера (ФРГ),
- прэмія «Пенэ» (Італія),
- прэмія «Вялікая кніга» (2008) за раман «Асан»,
- Еўрапейская прэмія па літаратуры (2012)[4],
- прэмія «Ясная Паляна» ў намінацыі «Сучасная класіка» за кнігу «Дзе сыходзілася неба з пагоркамі».
Зноскі
- ↑ Vladimir Makanin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Wladimir Semjonowitsch Makanin // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Умер писатель Владимир Маканин
- ↑ Российский писатель получил Европейскую премию по литературе