Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі
Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі (25 кастрычніка 1923, Гарадок, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1989) — журналіст, пісьменнік, лаўрэат прэміі Камсамола Беларусі.
Біяграфія
Бацька быў будаўнiком. У лiпенi 1941 года сям’я эвакуявалася ў Алапаеўскi раён Свярдлоўскай вобласцi. Паступіў на факультэт журналiстыкi Уральскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, але пасля смерцi бацькi ў сувязi з цяжкiмi матэрыяльнымi ўмовамi быў вымушаны пакiнуць вучобу. Працаваў мантажнiкам, грузчыкам на заводзе. У вераснi 1942 года зноў пачаў вучыцца i, атрымаўшы дыплом, па накiраваннi ЦК УКП(б) вярнуўся ў родную Беларусь.
У 1949 годзе быў залiчаны ў штат «Чырвонкi».
У 1972 годзе Уладзiмiр Якаўлевiч стаў лаўрэатам прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi — за шматгадовую працу ў камсамольскiм друку[1].
Творы
Аўтар дакументальных аповесцей «Ася», «Спросите у берёз», якія расказваюць аб падпольшчыках горада Полацка і ўдзельніках Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля.
Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п’есу «Юныя мсціўцы», якая ішла ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.
Зноскі
Літаратура
- Лыскавец, В. Пошукі і знаходкі журналіста / В. Лыскавец // Віцебскі рабочы. — 1973. — 8 жн.
- Хазанскі Уладзімір Якаўлевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 720.