wd wp Пошук:

Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубанаў. Уладзіслаў Якаўлевіч Руба́наў[1] (15 снежня 1952, вёска Аляксандраўка 1, Слаўгарадскі раён — 21 ліпеня 1994 — беларускі празаік . У 1990 годзе за кнігу «Таямніца птушынага гнязда» ўдастоены звання лаўрэата Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І. Мележа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Закончыў Аляксандраўскую васьмігодку, Слаўгарадскую СШ (1970), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). З 1975 года працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром старадарожскай раённай газеты «Поступ Кастрычніка», з 1978 года — у аддзеле прозы часопіса «Полымя», з 1986 — загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць

У друку выступаў з 1972 года. Стала творчай працай пачаў займацца з 1976 г. Першая кніга выйшла ў 1981 годзе пад назвай «Вокны без фіранак». Яго аповесці («Каштаны», «Грыбавар», «Разам па жыцці») і апавяданні заснаваны на сучасным матэрыяле. Цікавілі тэмы: маральна-этычныя і сацыяльна-псіхалагічныя аспекты жыцця вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, праблема вясковага чалавека ў горадзе. Пісьменнік адчуваў небяспеку духоўнага Чарнобыля («Замах»), імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі і прыроды. Стварыў паэтычны вобраз Мінска ў аповесці «Каштаны». Аўтар рамана «Не аднойчы забіты».

Зноскі

  1. БелЭн, 2001

Літаратура

  • Савік Л. С. Рубанаў Уладзіслаў Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 418. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Рубанаў Уладзіслаў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т.5. — С. 56-157.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be