wd wp Пошук:

Умберта Саба

Умберта Саба (італ.: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.

У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш) Саба развівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуванне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назву «Канцаньерэ» — «Спеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачання Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэнні» (1944 г.), дзе меланхолія, сузіральнасць паэзіі герметызму, з якой быў звязаны паэт, злучалася з багатай мелодыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозніваецца выразнасцю думкі і формы, спачуваннем да людскіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповяд» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадолення адчужэння. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы Умберта Саба перакладалі Аксана Данільчык[4] і Лявон Баршчэўскі.

  • Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11879387X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Enciclopedia TreccaniIstituto dell’Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 1 сакавіка 2015.
  4. З «Кнігі песняў»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be