Уільям Брэдфард (1590—1657)
Уільям Брэдфард (англ.: William Bradford; 1590—1657) — пурытанін, палітык, амерыканскі пісьменнік-храніст.
Ён быў глыбока набожным, самаадукаваным чалавекам, які вывучыў некалькі моваў, у тым ліку яўрэйскую, каб «убачыць на свае ўласныя вочы старажытныя святыя пісанні ў іх першароднай прыгажосці». Удзельнік эміграцыі ў Галандыю, вандравання на «Мэйфлаўэ» у Плімут. Уільям Брэдфард быў абраны губернатарам Плімута ў калоніі Масачусецкай затокі пасля таго, як сепаратысты высадзіліся на амерыканскую зямлю.
Першы гісторык Плімуцкай калоніі. Ягоная «Каланізацыя Плімута» (1651) — зразумелая і захапляючая справаздача аб першых кроках калоніі. Шырокавядома ягонае апісанне першага ўражання ад сустрэчы з Амерыкай.
Зноскі
- ↑ William Bradford (Plymouth Colony governor) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ William Bradford // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ William Bradford // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ William Bradford // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Літаратура
- Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]