Уільям Голдынг
Сэр Уільям Джэралд Голдынг[4] (англ.: William Gerald Golding; 19 верасня 1911 — 19 чэрвеня 1993) — англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1983). За амаль саракагадовую літаратурную кар’еру Голдынг выдаў 12 раманаў; сусветную вядомасць яму забяспечыў першы з іх, «Валадар мух», які лічыцца адным з выбітных твораў сусветнай літаратуры XX стагоддзя.
Біяграфія
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1935). Удзельнік II сусветнай вайны. На яго светаадчуванне значна ўплыла філасофія экзістэнцыялізму.
Творчасць
Вядомасць У. Голдынгу прынёс раман-антыутопія «Валадар мух» (1954), у якім паказаў, што недасканаласць цывілізацыі і разбуральныя інстынкты асобы здольны прывесці сілы зла да ўлады ў свеце. Аўтар філасофскіх раманаў-прытчаў альбо «баек»: «Нашчадкі» (1955), «Зладзюжка Марцін» (1956), «Свабоднае падзенне» (1959), «Шпіль» (1964), «Піраміда» (1967), «Бачная цемра» (1979), «Рытуалы пасвячэння» (1980), «Папяровыя людзі» (1984) і інш.; зборніка публіцыстычных і крытычных нарысаў «Гарачая брама» (1965, у т.л. праірамнае эсэ «Прытча»), вершаў, радыёп’ес. Асэнсоўваў праблемы: чалавек — цывілізацыя, асоба — гісторыя, душа — Бог, ідэал — рэальнасць, выбар, небяспека таталітарызму і фанатызму. Дамінуючым у яго творчасці заставалася пытанне аб чалавечай прыродзе, суаднесенасці ў ёй біялагічнага і духоўнага. Прозе У. Голдынга ўласцівы спалучэнне рэалістычных і авангардысцкіх тэндэнцый, шматзначнасць вобразаў і сітуацый, дыдактычнасць.
Беларускія пераклады
Навела «Бог Скарпіён» у перакладзе V.K. была апублікавана ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 6, 2003. С. 144—176).[5]
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118696165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.324.
- ↑ Гл. на сайце «Камунікат»