Уільям Данбар
Уільям Данбар (англ.: William Dunbar, 1459/1460, Лотыян — каля 1517, Эдынбург) — шатландскі паэт. Прыдворны паэт Якава IV. Аўтар алегарычных паэм «Чартапалох і ружа» (1503) на шлюб Якава IV і «Залаты шчыт» (1503), сатыры «Дзве жанчыны і ўдава» і інш. У алегорыях сатыры «Танец сямі смяротных грахоў» (1507), напісанай у жанры сімвалічных сярэднявечных «скокаў смерці», паэт асудзіў норавы двара. Песімістычны матыў тленнасці ўсяго зямнога гучыць у элегіі «Плач пра паэтаў».
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 William Dunbar // Poetry Foundation — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.