Уільям Конгрыў
Уільям Конгрыў (англ.: William Congreve; 24 студзеня 1670 — 19 студзеня 1729, Лондан) — англійскі драматург эпохі класіцызму, які стаяў ля вытокаў брытанскай камедыі нораваў. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Дубліне і Оксфардзе. Дэбютаваў раманам «Інкогніта» (1692). Яго п’есы адрозніваюць іскрыстыя досціпам дыялогі, сатырычная падача модных тыпажоў і іранічны погляд на прэтэнцыёзныя манеры перыяду сцюартаўскай Рэстаўрацыі. ПЕракладаў Гамера, Авідзія, Мальера. Паўплываў на творчасць Вальтэра, Дж. Свіфта, А.Поўпа.
Зноскі
- 1 2 William Congreve // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ William Congreve // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.