wd wp Пошук:

Уільям Мейкпіс Тэкерэй

Уільям Мейкпіс Тэкерэй (англ.: William Makepeace Thackeray; 18 ліпеня 1811, г. Калькута, Індыя — 24 снежня 1863) — англійскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік англійскага рэалізму.

Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце (1828—29). Творчую дзейнасць пачаў як мастак-карыкатурыст (2000 малюнкаў увайшлі ў кнігу «Тэкерыяна», 1875). Друкаваўся з 1836. У 1860—62 быў рэдактарам часопіса «Корнхіл» (Cornhill).

Галоўная тэма яго твораў — выкрыццё заган тагачаснага англійскага грамадства. Аўтар сатырыка-гумарыстычных «Нататкі Жаўтаплюша» (1840), «Пендэніс» (1850), гістарычных «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), «Віргінцы» (1857) раманаў, сямейнай хронікі «Ньюкамы» (1855). Вяршыня яго творчасці — раман «Кірмаш пыхлівасці» (1848), у якім паказаў жыццё простых людзей у перыяд напалеонаўекіх войнаў, узняў вострыя маральна-палітычныя і сацыяльна-грамадскія праблемы. Аўтар шматлікіх аповесцей, вершаў, кніг эсэ, у іх ліку сатырычная «Кніга снобаў» (1847), літаратурна-крытычных нарысаў («Англійскія гумарысты XVIII ст.», 1853), цыкла пародый («Раманы славутых літаратараў», 1847), рэцэнзій, перакладаў і інш. Яго творы адметныя сюжэтнай разгалінаванасцю, займальнасцю інтрыгі, рытмічнай разнастайнасцю, насычаны каламбурамі, матывамі маскі, марыянеткі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 William Makepeace Thackeray
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118621483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

  • Тэкерэй // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Англіі Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be