Уільям Стайран
Уільям Ста́йран[10] (англ.: William Styron, 11 чэрвеня 1925 — 1 лістапада 2006) — амерыканскі пісьменнік і публіцыст. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1968 года. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт-Ньюс (штат Вірджынія, ЗША). Скончыў Дэвідсан-каледж у Дарэме (Паўночная Караліна). У 1943—1945 гадах служыў у марской пяхоце ЗША на Ціхім акіяне. У 1947 годзе скончыў Універсітэт Дзьюка і атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў па англійскай мове.
У 1950-х гадах быў у складзе супольнасці амерыканскіх эмігрантаў у Парыжы. У 1953 годзе стаў рэдактарам-кансультантам часопіса Paris Review.
Памёр ад пнеўманіі на востраве Мартас-Він’ярд (штат Масачусетс).
Творчасць
Дэбютаваў у друку як пісьменнік у 1945 годзе. На яго творчасць паўплывалі Уільям Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960)[10]. У 1967 годзе выйшаў гістарычны раман «Прызнанні Ната Тэрнера» (The Confessions of Nat Turner). Сярод твораў Уільяма Стайрана маральна-філасофскі раман «Выбар Сафі», 1979, экранізаваны ў 1982 годзе), аповесці «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зборнікі эсэ і публіцыстыкі.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ William Styron // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2006/11/01/books/01cnd-styron.html?ref=books
- ↑ http://www.boston.com/bostonglobe/regional_editions/globe_west/west/waltham/
- ↑ http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=990DEEDC133FF931A35752C1A9609C8B63
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/11/22/books/review/Letters-t-STYRONANDTHE_LETTERS.html
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ http://www.cduniverse.com/productinfo.asp?pid=9013683
- ↑ http://www.jonathanrosenbaum.net/2013/01/william-styron-vs-richard-burton-viewed-posthumously/
- 1 2 БелЭн, 2002
Літаратура
- Лявонава Е. А. Стайран Уільям // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 130. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.