wd wp Пошук:

Уільям Шэтнер

Уільям Шэтнер (англ.: William Shatner; нар. 22 сакавіка 1931, Манрэаль, правінцыя Квебек, Канада)[1] — канадскі акцёр і пісьменнік. Ён стаў вядомым ва ўсім свеце дзякуючы згулянай ім ролі Джэймса Тыберыя Кірка, капітана зоркалёта «Энтэрпрайз», у серыялах «Зорны шлях» (19661969), «Зорны шлях» (анімацыйным) і сямі наступных мастацкіх фільмах «Зорны шлях». Шэтнер напісаў серыю кніг, дзе распавядаў пра тое, як іграў свайго героя капітана Кірка і што адбывалася на здымках кінаэпапеі «Зорны шлях», а таксама быў суаўтарам некалькіх раманаў, якія ўвайшлі ў сусвет «Зорнага шляху». Ён напісаў серыю навукова-фантастычных раманаў пад назвай «Вайна тэк», па якіх былі напісаны сцэнарыі для тэлебачання.

Шэтнер таксама іграў галоўную ролю вопытнага сяржанта паліцыі ў тэлесерыяле «Ці Джэй Хукер» з 1982 па 1986 год. Ён — музыкант, аўтар, прадзюсар, рэжысёр і вядомы рэкламнік. З 2004 па 2008 год ён здымаўся ў ролі адваката Дэні Крэйна ў тэлевізійнай драме «Юрысты Бостана», за якую атрымаў прэмію «Эмі» і «Залаты глобус». У 2009 годзе Шэтнер агучваў галоўнага героя Дона Салманела Гавона у мультсерыяле «Гавоны»[2].

Асабістае жыццё

Першыя два шлюбы Уільяма, з Глорыяй Рэнд (ад яе трое дочак) і Марсі Лаферці Шэтнер, скончыліся разводамі. Яго трэцяя жонка, Нерын Кід, загінула. У наш час жанаты ў чацвёрты раз на Элізабет Марцін.

Кнігі

Фантастыка

  • Trek series

See TrekWar

Публіцыстыка

Дыскаграфія

  • The Transformed Man (Decca, 1968)
  • William Shatner Live (Lemli, 1977)
  • Spaced Out: The Very Best of Leonard Nimoy and William Shatner (compilation) (Universal International, 1997)
  • Has Been (Shout! Factory, 2004)

Заўвагі

  1. William Shatner Biography (1931(нявызн.). Filmreference.com. Праверана 13 верасня 2009.
  2. 6 mei 2009 William Shatner — The Gavones(нявызн.). YouTube. Праверана 13 верасня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Канады Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be