wd wp Пошук:

Феадор Анагност

Выбранае «Царкоўнай гісторыі» Феадора Анагноста, узятае з сачынення Нікіфара Каліста Ксанфопула ў кнізе «Historiæ Ecclesiasticæ Scriptores Græci». Amstelodami. 1695 год.

Феадор Анагност (грэч.: Θεόδωρος Ἀναγνώστης[1]), ці Феадор Чцец, ці Феадор Лектар (лац.: Theodorus Lector; канец V стагоддзя — першая чвэрць VI стагоддзя) — чытальнік сабора Святой Сафіі ў Канстанцінопалі, пісьменнік, гісторык Царквы.

Аб яго жыцці практычна нічога невядома. Як мяркуецца, за вызнанне Халкідонскага веравучэння Феадор быў сасланы ў Пафлагонію.

Феадор — аўтар двух твораў. Першы з іх — «Траякая гісторыя» (грэч.: Τριμερὴς Ἱστορία). Ён апісвае гісторыю Царквы з 313 па 439 год, і з’яўляецца кампіляцый з работ папярэдніх трох гісторыкаў — Феадарыта Кірскага, Сакрата Схаластыка, Сазамена.

Другое сачыненне — «Царкоўная гісторыя» (грэч.: Ἐκκλησιαστικὴ Ἱστορία), напісана як працяг «Траякай гісторыі». Яно апісвае гісторыю Царквы з 450 па 518 год; цалкам не захавалася. Захаваліся толькі фрагменты ад яго, у сачыненні Іана Дамаскіна «Аб абразах» — некалькі ўрыўкаў; у судзе — адзін фрагмент; у «Дзеянні» VII Сусветнага Сабора — адзін фрагмент, на пятым пасяджэнні Сабора гэты ўрывак быў зачытаны; адзін фрагмент — у Ватыканскім кодэксе 1455 года, які знаходзіцца сярод дапаўненняў (notæ) да твораў Святога Ніла. Згадка пра сачыненне Феадора ёсць у «гісторыі Царквы» Евагрыя Схаластыка і ў «Хранаграфіі» Феафана Спаведніка.

Сачыненні Феадора Анагноста надрукаваныя ў 86 томе Patrologia Græca.

Зноскі

  1. ἀναγνώστης, ἀναγνώστεως — чцец
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be