Феафілакт Сімаката
Феафіла́кт Сімака́та (грэч.: Θεοφύλακτος Σιμοκάτ(τ)ης, лац.: Theophylactus Simocatta) (канец VI — 1-я палова VII стст.) — візантыйскі гісторык. Нарадзіўся ў Егіпце. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Саветнік імператара Іраклія. У яго галоўнай працы «Гісторыя» (ці «Усеагульная гісторыя»; 8 кніг) на аснове хронік і дакументаў апісаны гісторыя Візантыі канца VI — пачатку VII стст., краін Пярэдняй Азіі, візантыйска-іранскія адносіны і славяна-аварскія войны з Візантыяй у канцы VI ст. Аўтар твора па алхіміі «Пытанні фізікі», лістоў (перакладзены на лацінскую мову М. Капернікам).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118621807 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
Літаратура
- Феафілакт Сімаката // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. С. 342.