Фелікс Канечны
Фелікс Караль Канечны (польск.: Feliks Karol Koneczny; нар. 1 лістапада 1862, Кракаў — 10 лютага 1949) — польскі гісторык, публіцыст. Доктар габілітаваны (1920).
Біяграфія
Вучыўся ў 1883—1888 гадах у Кракаўскім універсітэце. З 1891 года ад’юнкт у АН у Кракаве, з 1897 года супрацоўнік Ягелонскай бібліятэкі. З 1919 года ў Віленскім універсітэце, намеснік прафесара, прафесар надзвычайны (1920), прафесар звычайны (1922), узначальваў кафедру гісторыі Усходняй Еўропы. У 1929 годзе выступіў з крытыкай урада, за што адпраўлены ў адстаўку. У 1945 годзе выкладаў у Кракаўскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць
У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў гісторыю Тэўтонскага ордэна, адносіны паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, гісторыю Сілезіі. Аўтар навукова-папулярных прац па гісторыі, падручнікаў. Быў прыхільнікам супрацоўніцтва славянскіх народаў і польска-расійскай згоды, у 1905—1914 гадах рэдагаваў у Кракаве часопіс панславісцкага кірунку «Świat słowiański» («Славянскі свет»). Пазней набыў вядомасць рэлігійна-містычнымі працамі, у якіх развіваў месіянскія погляды на ролю Польшчы ў гісторыі і ўклад палякаў у сусветную культуру, што асабліва выявілася ў працы «Польскія Логас і Этас» («Polskіe Logos і Ethos», т. 1—2, 1921). Рабіў спробы пабудаваць тыпалогію і іерархію цывілізацый (з падкрэсленнем першынства «лацінскай цывілізацыі»).
Творы
- Jagіełło і Wіtołd. Cz. 1. Podczas unіі krewskіej (1382—1392). Lwów, 1893;
- Dzіeje Śląska. Bytom, 1897;
- Dzіeje Polskі za Jagіellonów. Kraków, 1903;
- Tadeusz Koścіuszko. Poznań, 1917 (3 wyd. Warszawa, 1996);
- Dzіeje admіnіstracjі w Polsce w zarysіe. Wіlno, 1924 (2 wyd. Warszawa, 1999);
- Polska mіędzy Wschodem і Zachodem. Lubіn, 1928;
- Lіtwa a Moskwa w latch 1449—1492. Wіlno, 1929;
- O ład w hіstorіі. Warszawa, 1983 (4 wyd. Wrocław, 2004; змешчана бібліяграфія прац К);
- Prawa dzіejowe. Cz. 1—3. Warszawa, 1985—88;
- Państwo і prawo. Kraków, 1997;
- O sprawach ekonomіcznych. Kraków, 2000.
Літаратура
- Skoczyńskі J. Koneczny: Teorіa cywіlіzacjі. Warszawa, 2003.
Спасылкі
- Канечны (Koneczny) Фелікс Караль на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»