wd wp Пошук:

Флягонт Ігнатавіч Валынец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валынец.

Флягонт Ігнатавіч Валынец (8 студзеня 1879[1], Вілейка — 3 лістапада 1937 (паводле іншых звестак 9 кастрычніка 1941 года[1]), Сандармох, Карэла-Фінская АССР (цяпер Мядзвеж’ягорскі раён, Карэлія, Расія) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог[1].

Біяграфія

У 1897 годзе скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю[1].

У 1900 скончыў курсы па падрыхтоўцы народных настаўнікаў пры Свянцянскім народным вучылішчы. Настаўнічаў на Віленшчыне[1]. За палітычную ненадзейнасць пасля Рэвалюцыі 1905-07 года пазбаўлены права выкладаць[1]. Працаваў страхавым агентам. У 19161917 служыў вайскоўцам у Мінску. З лістапада 1917 гарадскі галава Вілейкі, з лютага 1918 старшыня гарсавета; у час нямецкай акупацыі абраны жыхарамі горада бургамістрам. Летам 1920 года быў старшынёй рэвалюцыйнага камітэту Вілейкі[1].

У 1920-х г. неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі[1]. У 1925-26 член Вілейскага павятовага камітэту[1] БСРГ, са снежня 1927 член Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Разам з сенатарам А. Уласавым і Р. Шырмам актыўна ўдзельнічаў у працы павятовых і акруговых упраў ТБШ[1].

У 1928 і 1930 абіраўся дэпутатам польскага сейма[1]. Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі «Змаганне»[1]. Пасля роспуску сейма 30 жніўня 1930 арыштаваны, прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Член КПЗБ з 1932.

Флягонт Валынец

15 верасня 1932 у выніку абмену палітычнымі зняволенымі пераехаў у Мінск[1]. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР[1]. Арыштаваны 31 жніўня 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі. 9 кастрычніка 1937 Асобай «тройкай» УНКВД па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж’ягорскі раён, Карэлія, Расія)[2][3]. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16 жніўня 1956.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Волынец Флегонт Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  2. Возвращенные имена. Книги памяти России (руск.)
  3. Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be