wd wp Пошук:

Франсіс Жам

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жам. Франсіс Жам (фр.: Francis Jammes; 2 снежня 1868, правінцыя Турнэ — 1 лістапада 1938, Аспарэн) — французскі паэт .

Біяграфія

Пачынаючы з першых зборнікаў («Шэсць санетаў», 1891, «Нараджэнне паэта», 1897, і інш.) Жам апяваў французскую правінцыю. Многія яго кнігі («Ад ранішняга дабравеста да вячэрняга», 1898, «Жалоба вёснаў», 1901, «Прагаліны ў небе», 1906, «Маці Боская і санеты», 1919) прасякнуты каталіцтвам. Творчасць імкненнецца да звычайнага і паўсядзённага. Паэтычнасцю вызначаюцца цыклы «Чатырохрадкоўі» (1922-25). Жам пісаў таксама прозу — раманы («Раман пра зайца», 1903, і інш.) і ўспаміны («Каханне, музы і паляванне», 1922, «Капрызы паэта», 1923).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Francis Jammes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Жамм Франсис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Жамм Франсис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Францыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be