Франсіска дэ Кеведа
Франсі́ска Го́мес дэ Кеведа-і-Сантыба́нес Вільле́гас (ісп.: Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas, 14 верасня 1580, Мадрыд — 8 верасня 1645, Вільянуэва-дэ-лос-Інфантэс, Габсбургская Іспанія) — празаік і паэт , буйнейшы іспанскі сатырык XVII.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Вальядалідзе знаходзіўся пры двары, дзе праславіўся дасціпансцю, вучонасцю і з’едлівымі сатырычнымі вершамі. У 1611 годзе пасля дуэлі вымушаны быў пакінуць радзіму, удзельнічаў у італьянскіх паходах. У Іспанію ён вярнуўся толькі пасля смерці Філіпа ІІІ, у 1621 годзе, а праз два гады атрымаў ганаровую пасаду каралеўскага сакратара, але ў 1639 г. быў абвінавачаны ў сачыненні памфлета супраць караля і яго ўлюбёнцаў, быў арыштаваны і правёў у турме чатыры гады. Ён выйшаў адтуль хворым і хутка сканаў.
Кеведа трагічна ўспрыняў заняпад краіны, усеагульнае разлажэнне нораваў, пануючыя ў грамадстве карысталюбства і эгаізм. Яго летрыльі, рамансы, сатырычныя санеты аздобленыя рэзкім пачуццём смутку і агіды. Толькі любоўныя санеты з’яўляюцца выключэннем: ў іх Кеведа не бязлітасны, а поўны прыкрасці. Аднак і ў яго любоўнай лірыцы вобраз смерці і разлажэння сустракаецца вельмі часта.
Аўтар круцельскага раману «Гісторыя жыцця прайдзісвета па імені дон Паблас» (1626), цыклу сацыяльна-палітычных памфлетаў «Сны» (1627), зборніка вершаў «Час адплаты, ці Свядомая Фартуна» (1638, выд. 1650).
Беларускія пераклады
Асобныя творы на беларускую пераклаў М. Шчур.
Зноскі
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Francisco-Gomez-de-Quevedo-y-Villegas
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118597353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Літаратура
- Lázaro Carreter F. Estilo barroco y personalidad creadora: Góngora, Quevedo, Lope de Vega. — Salamanca: Ediciones Anaya, 1966.
- Ayala F. Cervantes y Quevedo. — Barcelona: Editorial Seix Barral, 1974.
- Garciasol R. de. Quevedo. — Madrid: Espasa-Calpe, 1976.
- Quevedo in perspective. / James Iffland, ed. — Newark: Juan de la Cuesta, 1982.
- Arellano I. a.o. Rostros y máscaras: personajes y temas de Quevedo. — Pamplona: Ediciones Universidad de Navarra, 1999.
- García Marruz F. Quevedo. — México: Fondo de Cultura Económica, 2003.
- Gutiérrez C. M. La espada, el rayo y la pluma: Quevedo y los campos literario y de poder. — West Lafayette: Purdue UP, 2005.
- González Quintás E. La metáfora en la poesía de Quevedo: la naturaleza y la mujer. Barañáin: Ediciones Universidad de Navarra, 2006.
- Борхес Х. Л. Кеведо. // Собрание сочинений. — СПб.: Амфора, 2005. — Т. 2. — С. 358—365.
- Сергиевская Г. Е. Консептизм как основа схождения двух философских языков: Грасиан и Кеведо //Когнитивные стили коммуникации. Теория и прикладные модели. — Симферополь, 2004. — C. 154—156.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франсіска дэ Кеведа
- Старонка ў віртуальнай бібліятэцы «Мігель дэ Сервантэс»
- http://www.usc.es/~quevd Архівавана 4 сакавіка 2007.