Францішак Гельнер
Францішак Гельнер (чэшск.: František Gellner; 19 чэрвеня 1881, Млада-Баляслаў — 13 верасня 1914) — чэшскі паэт.
У Парыжы вывучаў жывапіс. Паэзія Гельнера (зборнік «Пасля нас хоць патоп», 1901, «Радасці жыцця», 1903) накіравана супраць крывадушнасці, прасякнута анархісцкім пафасам разбурэння, тугой па справядлівых чалавечых адносінах. У палітычнай сатыры выкрываў аўстра-венгерскую манархію, апартунізм сацыял-дэмакратыі, ілюстраваў свае вершы карыкатурамі. Загінуў у Галіцыі падчас Першай сусветнай вайны.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118900706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118900706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
- FORST, Vladimír, a kol. Lexikon české literatury : osobnosti, díla, instituce. 1. A-G. Praha : Academia, 1985. 900 s. ISBN 80-200-0797-0.
- Josef Fryš: Dvanáct osudů dvou staletí, vlastním nákladem, Příbram, 2006 — jednou z dvanácti osobností je František Gellner
- ŠTECH, V. V. V zamlženém zrcadle. Praha : Československý spisovatel, 1969, str. 115, 117