wd wp Пошук:

Францішак Янаўх

Франці́шак Янаўх (1986)

Франці́шак Янаўх (чэшск.: František Janouch, *22 верасня 1931, Ліса-над-Лабем, Чэхія) — чэшскі і шведскі ядзерны фізік, аўтар папулярных навуковых твораў. Доктар прыродных навук, кандыдат навук, доктар і прафесар двух украінскіх універсітэтаў[7]. Заснавальнік і старшыня Фонда Хартыі-77(чэшск.) бел..

Біяграфія

Яшчэ падчас навучання ў сярэдняй школе ўступіў у 1948 годзе ў КПЧ.

Вышэйшую адукацыю атрымліваў у СССР, скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. Пасля навучаўся ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю ва ўніверсітэце імя Ламаносава ў Маскве.

Вярнуўшыся ў Чэхаславакію, быў загадчыкам аддзялення тэарэтычнай ядзернай фізікі Інстытуту ядзернай фізікі ў Ржэжы, старшынёй тамтэйшай арганізацыі КПЧ і дацэнтам матэматычна-фізічнага факультэта Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Быў адным з заснавальнікам Еўрапейскага фізічнага таварыства і намеснікам яго выканаўчага сакратара.

У 1970 годзе па палітычных матывах быў звольнены з працы, і яму было забаронена выкладаць у Карлавым універсітэце. Пасля шматлікіх міжнародных пратэстаў атрымаў у 1974 дазвол на выезд за мяжу. Працаваў спярша ў інстытуце Нільса Бора ў Капенгагене, пасля прыняў прапанову Шведскай каралеўскай акадэміі навук стаць яе гасцюючым прафесарам. Пасля сканчэння прафесуры шведскія ўлады прапанавалі яму месца навуковага супрацоўніка ў Стакгольме. Чытаў лекцыі ў дзясятках універсітэтах краін Еўропы, ЗША і Азіі; у 1985 стаў прафесарам і сябрам рады навуковых радаў, а таксама пачаў выкладаць ва ўніверсітэце Гётэ ў Франкфурце.

У 1975 годзе быў пазбаўлены чэшскага грамадзянства, ад 1979 года грамадзянін Швецыі, у 1990 чэшскае грамадзянства яму вернутае.

У 1978 у Стакгольме стаў адным з сузаснавальнікаў Фонда Хартыі-77, якую ўзначальвае да цяперашняга часу.

У 1992 быў паслом Чэхаславакіі і кіраўніком чэшскай дэлегацыі на Хельсінкскай канферэнцыі. У 19962000 прадстаўляў Еўрапейскі Саюз у Кіеве як еўрапейскі намеснік кіраўніка праекту «Цэнтр навукі і тэхналогій ва Украіне».

У цяперашні час з’яўляецца старшынёй Фонда Хартыі-77, абраным сябрам сойму Акадэміі навук Чэхіі, сябрам навуковых радаў шэрагу інстытуцыяў. Выступае на публіцы, каментуе і публікуе, між іншага і папулярныя навуковыя артыкулы ў часопісе «Vesmír» (бел.: Сусвет). Апублікаваў каля сотні навуковых прац і некалькі сотняў навукова-папулярных і палемічных артыкулаў. Аўтар, суаўтар ці рэдактар некалькіх дзясяткаў кніг, апублікаваных у розных краінах.

Дачка Кацярына (*1964) — шведская пісьменніца, журналістка, жыве ў Стакгольме.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. František Janouch // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Bibliothèque nationale de France Record #120170219 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  6. COURAGE Registry
  7. krátký životopis na Janouchově blogu na blog.aktualne.centrum.cz

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be