Франчэска Андрэіні
Франчэска Андрэіні (італ.: Francesco Andreini); 1548, — 1624,— італьянскі пісьменнік і акцёр камедыі дэль артэ.
У маладосці служыў на тасканскіх галерах. Падчас марскога плавання быў захоплены ў турэцкі палон, з якога збег праз восем гадоў. У тэатры стварыў постаць капітана Capitan Spavento della Val d’Inferno, аднаго з галоўных герояў камедыі дэль артэ. Належаў да групы актораў, запрошаных у Парыж каралём Генрыхам IV. Акторскай справай і пісьменніцтвам займаліся таксама яго жонка Ізабэла Андрэіні, з якой ён ажаніўся ў 1578 годзе, і іх сын Джавані Батыста Андрэіні.
- 1 2 3 4 Frajese F. A. ANDREINI, Francesco // Dizionario Biografico degli Italiani — 1961. — Vol. 3. Праверана 23 мая 2016.
- 1 2 3 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.