Фрыдрых Роберт Фельман
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фельман. Фрыдрых Роберт Фельман (ням.: Friedrich Robert Faehlmann; 31 снежня 1798 — 22 красавіка 1850) — эстонскі пісьменнік і ўрач. Аўтар ідэі эпасу «Калевіпаэг».
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і прыгоннага селяніна ў маёнтку Аа. У 1827 годзе завяршыў вучобу на медыцынскім аддзяленні Тартускага ўніверсітэта, стаўшы першым эстонскім медыкам з доктарскім званнем. У 1838 годзе разам з аднадумцамі Фельман заснаваў Навуковае Эстонскае таварыства, дзе ў 1839 годзе прадставіў першыя накіды эпасу «Калевіпаэг». З 1842 года ён працаваў у Тартускім універсітэце лектарам эстонскай мовы.
Фельман памёр 22 красавіка 1850 года. Прычынай смерці сталі сухоты.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Friedrich Robert Faehlmann // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120264692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 красавіка 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Роберт Фельман