Фрыдрых Шлегель
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шлегель. Фрыдрых Шлегель (ням.: Friedrich Schlegel; 10 сакавіка 1772, Гановер-12 студзеня 1829) — нямецкі крытык, філосаф, філолаг і паэт. Брат А. В. Шлегеля.
Вучыўся ў Гётынгене і Лейпцыгу, апублікаваў зборнік эсэ «Грэкі і рымляне» (Die Griechen und Römer, 1797) і «Гісторыю паэзіі грэкаў і рымлян» (Geschichte der Poesie der Griechen und Römer, незакончанае, 1798). У 1802 годзе Шлегель чытаў лекцыі па філасофіі ў Парыжы, займаўся арыенталістыкай і выдаваў часопісы «Еўропа» (1803—1805) і «Паэтычны дзённік» (1805—1806). У 1808 годзе прыняў каталіцтва, пераехаў у Вену, стаў прыдворным сакратаром.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118607987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Шлегель Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Н. Грушке Шлегель, Фридрих // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXIXа. — С. 671–675.
- ↑ WeChangEd
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.