Фрэд Хойл
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хойл.
Фрэд Хойл (Fred Hoyle; 24 чэрвеня 1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20 жніўня 2001) — англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1957), Каралеўскага астранамічнага таварыства (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1969).
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Інстытута тэарэтычнай астраноміі). 3 1975 у Кардыфскім універсітэце.
Навуковыя працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пачатковай стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж. Бэрбіджамі, У. А. Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-папулярных кніг, навукова-фантастычных раманаў.
Атрымаў Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive
- 1 2 https://www.theguardian.com/news/2001/aug/23/guardianobituaries.spaceexploration Праверана 27 верасня 2021.
- 1 2 https://royalsocietypublishing.org/doi/10.1098/rsbm.2003.0013 — С. 241.
- ↑ https://www.esa.int/About_Us/Corporate_news/Professor_Sir_Fred_Hoyle Праверана 27 верасня 2021.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
- 1 2 NNDB — 2002.
Літаратура
- Касцюковіч М. Хойл // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.