Фрэнсіс Фукуяма
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фукуяма. Фукуяма Фрэнсіс Ёсіхіра (англ.: Yoshihiro Francis Fukuyama, нар. 27 кастрычніка 1952, Чыкага) — амерыканскі філосаф, палітычны эканаміст і пісьменнік японскага паходжання.
Біяграфія
Фрэнсіс Фукуяма нарадзіўся 27 кастрычніка 1952 года ў Чыкага. Атрымаў ступень бакалаўра ў Карнельскім універсітэце (штат Нью-Ёрк), затым — ступень доктара палітычных навук у Гарвардскім універсітэце.
У 1979—1980, 1983—1989 і 1995—1996 гадах працаваў супрацоўнікам дэпартамента палітычных навук у даследчым цэнтры Rand Corporation (Каліфорнія, ЗША). У 1981—1982 і 1989—1990 гадах з’яўляўся супрацоўнікам аддзела палітычнага планавання дзярждэпартамента ЗША, дзе спачатку спецыялізаваўся па Блізкім Усходзе, а затым па Еўропе. У 1981—1982 гадах таксама ўваходзіў у склад амерыканскай дэлегацыі на егіпецка-ізраільскіх перамовах па пытанні палестынскай аўтаноміі.
У сусветна вядомай кнізе «Канец гісторыі і апошні чалавек» (англ.: The End of History and the Last Man) Фукуяма сцвярджае, што распаўсюд у свеце ліберальнай дэмакратыі заходняга ўзору сведчыць пра апошнюю кропку сацыякультурнай эвалюцыі чалавецтва і фармаванне канчатковай формы ўрада, канец веку ідэалагічных супрацьстаянняў, глабальных рэвалюцый і войнаў, а разам з імі — канец мастацтва, філасофіі ды інш.
У цяперашні час працуе прафесарам Школы паглыбленых міжнародных даследаванняў (Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры Універсітэце Джона Хопкінса, а таксама дырэктарам праграмы міжнароднага развіцця SAIS і старшынёй рэдакцыйнага савета часопіса «Амерыканскія інтарэсы».
Кнігі на англійскай
- The End of History and the Last Man. Free Press, 1992. ISBN 0-02-910975-2
- Trust: The Social Virtues and the Creation of Prosperity. Free Press, 1995. ISBN 0-02-910976-0
- The End of Order (1997)
- The Great Disruption: Human Nature and the Reconstitution of Social Order. Free Press, 1999. ISBN 0-684-84530-X
- Our Posthuman Future: Consequences of the Biotechnology Revolution. Farrar, Straus and Giroux, 2002. ISBN 0-374-23643-7
- State-Building: Governance and World Order in the 21st Century. Cornell University Press, 2004. ISBN 0-8014-4292-3
- America at the Crossroads: Democracy, Power, and the Neoconservative Legacy (Yale University Press, 2006). ISBN 0-300-11399-4
Зноскі
- ↑ Francis Fukuyama // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Francis Fukuyama // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119203685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.