Фёдар Аляксандравіч Абрамаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамаў. Фёдар Аляксандравіч Абрамаў (20 лютага 1920 — 14 мая 1983) — рускі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Веркала Архангельскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны афіцэр ваеннай выведкі. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. У пачатку 1950-х прымаў удзел у барацьбе супраць касмапалітызму. У сваіх раманах: «Прясліны» (трылогія, 1958-73), «Хата» (1978); аповесцях і аповядах: «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970) і інш. — раскрываў цяжкі лёс сялянства на Рускай Поўначы ў гады савецкай улады, паказваў духоўна-маральную перавагу сялян над шматлікімі гарадскімі жыхарамі.
Кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975). Працаваў загадчыкам кафедры савецкай літаратуры ЛДУ.
Зноскі
- ↑ Абрамов Фёдор Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Fyodor Abramov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О. А. Платонов. М, 2000. — 1040 с.