Фёдар Трафімавіч Канстанцінаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канстанцінаў. Фёдар Трафімавіч Канстанці́наў[1] (5 красавіка 1915 — 13 кастрычніка 1991) — вучоны, філосаф і публіцыст, доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1975).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Зялёны Прудок (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Беларусь», газетах «Звязда», «Столинская молодёжь», часопісе «Іскры Ільіча». З 1941 года ў Маскве, на камсамольскай і партыйнай рабоце, рэдагаваў часопіс «Славяне». З 1953 года ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук СССР — загадчык сектара філасофіі.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць
Аўтар беларускага савецкага календара 1943 г., брашур «Герой Савецкага Саюза Х. А. Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). Зрабіў пераклад на беларускую мову рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Одноэтажная Америка».
Сярод апублікаванага:
- Георгий Димитров — выдающийся деятель международного рабочего движения. — М. 1950.;
- О народной демократии в странах Европы. Сборник статей. — М. 1956.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
Літаратура
- Каўка А. К. Канстанцінаў Фёдар Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 593—594.
Спасылкі
- Константинов, Федор Трофимович (доктор философских наук; кандидат исторических наук; 1925—1991)(руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі