Ханс Ларсан
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларсан.
Ханс Ларсан (18 лютага 1862, Эстра-Клагсторп, Сконэ, — 16 лютага 1944, Лунд) — шведскі філосаф і пісьменнік.
Біяграфія
У 1901-27 прафесар універсітэта ў Лундзе. У філасофіі зыходзіў з ідэй нямецкага класічнага ідэалізму (І. Канта і Г. Фіхтэ). Завяршэнне пазнання бачыў у інтуіцыі — канкрэтным «сузіранні» рэчаіснасці як цэлага, але пры гэтым інтуіцыя, у адрозненне ад А. Бергсана, не толькі не супярэчыць лагічнай думцы, а сама разглядаецца як вышэйшая форма інтэлектуальнага працэсу. Ларсану ўласцівы зварот да платанізму (працы пра Платона і Спінозу). Шмат займаўся праблемамі эстэтыкі, псіхалогіі і педагогікі, філасофіі культуры, сацыяльнай жыцця і палітыкі; выступаў супраць вайны і нацызму. Ларсан — аўтар раманаў і лірычных вершаў.
Зноскі
- 1 2 3 4 Hans Larsson // Svenskt biografiskt lexikon, Dictionnaire biographique suédois, Dictionary of Swedish National Biography, Ruotsin kansallisbiografia — 1917.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Hans Larsson // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Larsson, Hans, filosof (1862–1944). Invald 1925 // (unspecified title) Праверана 24 верасня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.