Хасэ дэ Акоста
Хасэ дэ Акоста (1539/1540 — 15 лютага 1600) — іспанскі натураліст, гісторык, місіянер.
З 1571 года на працягу 14 гадоў вёў вялікую і плённую місіянерскую і асветніцкую дзейнасць: Акоста выкладаў тэалогію ў езуіцкіх калегіях віцэ-каралеўства Перу, сам заснаваў мноства навучальных устаноў у розных гарадах Перу (у тым ліку Куска і Патосі), у 1576 годзе быў абраны правінцыялам (кіраўніком аддзялення ордэна на пэўнай тэрыторыі). За час свайго знаходжання ў Паўднёвай Амерыцы Акоста сабраў велізарную колькасць звестак аб прыродзе рэгіёну і культурах яго індзейцаў.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12116117X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2004. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ José de Acosta // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 228. — 576 с. с илл.(руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хасэ дэ Акоста