Хведар Хведаравіч Гурыновіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурыновіч. Хведар Хведаравіч Гурыно́віч (нар. 14 верасня 1950, в. Крывічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе. Працаваў на будоўлі, на Мінскім электратэхнічным заводзе, у рудаўпраўленні і на рамонтна-механічным заводзе ў Салігорску. З 1986 года ў газеце «Калійшчык Салігорска»[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.
Творчасць
Друкуецца з 1969 года. Роздум над разнастайнымі праблемамі сучаснасці і гісторыі, лёсам роднага слова, прыроды роднага краю ў зборніках «Хлеб і соль» (1980), «Шматгалосная кветка» (1983), «Дачыненне» (1991), «Вішня цвіце» (1992), «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Што я ўнуку скажу» (1996)[1], «Запрашаю пад дождж» (2000), «Год — как жизнь, жизнь — как год» (2009) і інш., кніг для дзяцей «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Птушыная азбука» (1997), «Лес на далоні» (2001) і інш.
Узнагароды
Лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1998) за кнігу «Птушыная азбука».
Зноскі
Літаратура
- Гурыновіч Хведар Хведаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.