Хемда Бэн-Егуда
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэн-Егуда.
Хемда Бэн-Егуда (іўр.: חֶמְדָּה בֵּן־יְהוּדָה; пры нараджэнні — Бейла Ёнас, 4 ліпеня 1873, Дрыса — 25 жніўня 1951, Іерусалім) — ізраільская пісьменніца, перакладчыца. Другая жонка Эліэзера Бэн-Егуды.
Біяграфія
Бэйла Ёнас нарадзілася ў сям’і яўрэйскага пісьменніка і паэта Шлома-Нафталі-Герца Ёнаса і Рыўкі-Леі Барабаш. Была пятым дзіцем з сямі дзяцей. Скончыўшы гімназію, паступіла на вышэйшыя жаночыя курсы. Пасля смерці сваёй старэйшай сястры — Дэвары Ёнас(укр.) бел., першай жонкі Эліэзера Бэн-Егуды, выйшла замуж за яго і перасялілася ў Іерусалім.
Па прыбыцці ў Эрэц-Ісраэль пісала апавяданні на іўрыце, артыкулы ў газеце «На-Цві». Дапамагала Эліэзеру Бэн-Егуду ў яго літаратурнай дзейнасці. Шмат зрабіла для падрыхтоўкі публікацыі навуковай і літаратурнай спадчыны Бэн-Егуды.
Пасля смерці Эліэзера Бэн-Егуды працягнула (сумесна з сынам Егудам) праект «Поўнага слоўніка старажытнага і сучаснага іўрыту».
Зноскі
- ↑ קרסל ג. לכסיקון הספרות העברית — ספרית פועלים, 1965. — Т. 1. — С. 279–280.
- ↑ תדהר ד. Encyclopedia of the Founders and Builders of Israel — 1947.
- ↑ דבר — חברת העובדים, 1925.
Спасылкі
- Хемда Бэн-Егуда — артыкул з РЕЭ