Хуан Гайтысола
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гайтысола.
Хуан Гайтысола (ісп.: Juan Goytisolo; 6 студзеня 1931, Барселона — 4 чэрвеня 2017) — іспанскі пісьменнік «пакалення пяцідзесятых гадоў» (Generación del 50), крытык і журналіст.
Біяграфія
З арыстакратычнай сям’і. У гады грамадзянскай вайны яго бацька быў арыштаваны рэспубліканцамі, маці загінула пры паветранай атацы франкістаў на Барселону ў сакавіку 1938 года. Знаходзячыся ў апазіцыі рэжыму Франка, у 1956 годзе быў вымушаны пакінуць Іспанію і пасяліцца ў Парыжы. Сябраваў з Гі Дэборам. У 1969—1975 гадах выкладаў у розных універсітэтах ЗША. У 1996 годзе, пасля смерці жонкі, пераехаў у Маракеш. Пісьменнік не хавае сваёй гомасексуальнасці.[6]
Зноскі
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ↑ Гойтисоло Хуан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Mor l’escriptor Juan Goytisolo als 86 anys
- ↑ Muere el escritor Juan Goytisolo a los 86 años en Marrakech
- ↑ http://www.elperiodico.cat/ca/noticias/oci-i-cultura/mor-juan-goytisolo-6082889
- ↑ Los 25 homosexuales famosos que salieron del armario
Спасылкі
- Хуан Гайтысола на сайце «Internet Movie Database» (англ.)