Хуга Баль
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баль. Хуга Баль (22 лютага 1886, Пірмазенс — 14 верасня 1927) — нямецкі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік «гукавой паэзіі».
Біяграфія
Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям’і ў горадзе Пірмазенс (Германія). У 1906—1910 гадах вывучаў сацыялогію і філасофію ва ўніверсітэтах Мюнхена, Гайдэльберга і Базеля. Дысертацыю, прысвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, не скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль звярнуўся да пратэстантызму.
У 1910 годзе пераехаў у Берлін з намерам зрабіцца акцёрам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысёрам Максам Райнхартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п’есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Плаўэне, з 1912 да 1914 — у Мюнхене. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.
У пачатку Першай сусветнай вайны запісваецца добраахвотнікам на фронт. Але ўжо праз некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Хуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хенінгс эмігруе ў Швейцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швейцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.
У лютым 1916 года разам з Хансам Арпам, Трыстанам Тцарам і Марселем Жанко Хуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ «Вальтэр», калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 года на свет з’явіўся «Маніфест дадаізму», напісаны Балем.
Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Берне. У ліпені 1920 года ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асвечанае рэлігіяй жыццё.
Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу «Нос Мікеланджэла. Трагікамедыя ў чатырох дзеях» (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзённік падзей часоў дадаізму ў Цюрыху «Уцёкі з часу» (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гесэ «Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць» (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://www.surrealismcentre.ac.uk/papersofsurrealism/journal6/acrobat%20files/articles/lewerpdf.pdf
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
- Sabine Werner-Birkenbach: Hugo Ball und Hermann Hesse — eine Freundschaft, die zu Literatur wird. Kommentare und Analysen zum Briefwechsel, zu autobiographischen Schriften und zu Balls Hesse-Biographie. Akademischer Verlag, Stuttgart 1995, ISBN 3-88099-316-5
Спасылкі
- Працы Hugo Ball ў праекце «Гутэнберг» (англ.)
- International Dada Archive Архівавана 8 лютага 2012. (англ.)
- Hugo Ball (DADA Companion) Архівавана 11 лютага 2016. (англ.)
- Маніфест да першага вечару дадаістаў у перакладзе на беларускую мову