wd wp Пошук: ⬜

Х’ю Лоры

Джэймс Х’ю Кэлам Лоры (англ.: James Hugh Calum Laurie, 11 чэрвеня 1959 года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, сцэнарыст, рэжысёр , прадзюсар, пісьменнік і спявак. Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 гады. З 2004 года Х’ю гуляе ролю доктара Грэгары Хауса, за якую атрымаў два «Залатых глобуса», две ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Злодеі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».

Па стане на жнівень 2010 года Лоры з’яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні[6]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША[7] за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні[8][9].

Зноскі

  1. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115391525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. ↑ Hugh Laurie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Walsh J. [Hugh Laurie: Because he’s worth it The Independent The Independent](https://www.independent.co.uk/news/people/profiles/hugh-laurie-because-he-s-worth-it-2309540.html) — Britain: 2011. — 176681 экз. — ISSN 0951-9467; 1476-8852 Праверана 17 лютага 2022.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. ↑ Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  6. ↑ «Brit Hugh Laurie tops US television pay league». The First Post.
  7. ↑ «Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com
  8. ↑ «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.
  9. ↑ «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be