wd wp Пошук:

Цодзік Львовіч Даўгапольскі

Цодзік Львовіч Даўгапо́льскі (11 жніўня 187916 ліпеня 1959) — яўрэйскі пісьменнік.

Біяграфія

Ц. Даўгапольскі нарадзіўся ў горадзе Гарадок Віцебскай губерні ў сям’і меламеда. Вучыўся і працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Экстэрнам здаў экзамен на званне хатняга настаўніка і працаваў у вёсцы Захар’іна Магілёўскай губерні. У 1912 годзе вярнуўся ў Гарадок і на працягу шасці гадоў узначальваў яўрэйскае вучылішча. Быў актыўным членам Бунда. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў інструктарам Наркама адукацыя, дырэктарам дзіцячага дома ў Віцебску, пазней — у газетах і часопісах. З 1933 г. працаваў у Дзяржвыдзе БССР. У 1937 годзе быў арыштаваны і асуджаны. Адбываў пакаранне ў Казахстане і быў вызвалены ў 1943 годзе.

Творчасць

Друкавацца пачаў у 1914 годзе (зборнік «Карціны з мястэчка»). Пісаў на ідышы, беларускай і рускай мовах. Аўтар раманаў, аповесцей, нарысаў, фельетонаў і п’ес. У 1931 годзе выйшаў зборнік вершаў «З маім пяром у руцэ». Сярод апублікаванага:

  • раманы «Каля адчыненай брамы» (1928, беларускі пераклад 1931), «Шоўк» (1934), «На савецкай зямлі» (1931);
  • аповесць «Агітпоезд» (1934, беларускі пераклад 1935);
  • п’есы «Бітва машын», «Да апошняга»;
  • Dem Zeydns Kloles. Дэм зэйдес клолэс. Дедушкины проклятия. Одноактная детская комедия (на идише). Рис. Элиэзера Лисицкого. (Передняя и задняя обложки, 2 ил.). — Москва, издание Центрального еврейского комиссариата, 1919. 30 с. с ил.[2]

і інш.

Зноскі

  1. Шульман А. Еврейский Городок // Библиотека журнала «МИШПОХА»(руск.)
  2. RARUS’S GALLERY(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be