Цэцылій Стацый
Цэцылій Стацый (лац.: Caecilius Statius; каля 220 да н.э.–каля 166 да н.э.) — рымскі камедыёграф.
Паходзіў з гальскага племені інсубраў, магчыма з Медыяланума. Праўдападобна, патрапіў у Рым палонным падчас вайны. Перапрацоўваў для рымскай сцэны камедыі грэчаскіх аўтараў, асабліва Менандра. Сябраваў з Эніям.
Да нашага часу дайшлі фрагменты асобных п’ес Цэцылія.
- 1 2 3 4 Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- 1 2 Oxford Classical Dictionary — Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 1949.